Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта В'етнама Чыонг Тан Шанга з Днём незалежнасці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чыонг Тан Шанга, Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі гэтай краіны Нгуен Фу Чонга і ўвесь в'етнамскі народ з Днём незалежнасці.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што традыцыйна дружалюбныя сувязі паміж Беларуссю і В'етнамам будуць і ў далейшым умацоўвацца на карысць двух народаў.