Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Янаша Адэра з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Янаша Адэра і ўвесь венгерскі народ з нацыянальным святам - Днём Святога Іштвана.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што адносіны паміж дзвюма краінамі маюць значны патэнцыял для далейшага ўмацавання і плённага развіцця на прынцыпах дружбы і супрацоўніцтва. "Поўнамаштабная рэалізацыя існуючых магчымасцей паглыблення эканамічных і культурных сувязей паміж Беларуссю і Венгрыяй будзе поўнасцю адпавядаць інтарэсам нашых народаў", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.