Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадура і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння незалежнасці.

    "Венесуэла з'яўляецца стратэгічным партнёрам нашай краіны ў Заходнім паўшар'і, і мы надаём прынцыпова важнае значэнне паступальнаму ўмацаванню беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва, якое спрыяе прагрэсу абедзвюх дзяржаў у сацыяльна-эканамічнай сферы і дапамагае адстойваць нацыянальныя інтарэсы на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.