Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадура і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў задавальненне тым, што беларуска-венесуэльскія адносіны выйшлі на ўзровень стратэгічнага партнёрства, якое напаўняецца інтэнсіўным палітычным дыялогам і рэалізацыяй буйных двухбаковых праектаў. "Перакананы, што мы будзем і далей прыкладаць сумесныя намаганні для ўмацавання добрых традыцый дружбы і супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.