Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура з днём нараджэння

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадура з днём нараджэння.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з асаблівай цеплынёй і ўдзячнасцю ўспамінае нядаўнюю сустрэчу і перагаворы ў Мінску, якія прайшлі ў атмасферы адкрытасці, даверу і ўзаемаразумення.

    "Перакананы, што дасягнутыя дамоўленасці будуць служыць надзейнай асновай для паступальнага ўмацавання беларуска-венесуэльскага стратэгічнага партнёрства на карысць народаў Беларусі і Венесуэлы", - падкрэсліў Кіраўнік беларускай дзяржавы.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь пажадаў Нікаласу Мадура здароўя, шчасця і далейшых поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.