Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Іслама Карымава з Днём Незалежнасці.

    "Перакананы, што далейшае канструктыўнае беларуска-ўзбекскае ўзаемадзеянне створыць трывалую аснову для развіцця двухбаковага палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.