Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з нацыянальным святам
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з Днём Незалежнасці.
У віншаванні гаворыцца, што "важным складальнікам развіцця беларуска-ўкраінскіх сувязей з'яўляецца інтэнсіўны дыялог на ўсіх узроўнях, у аснове якога – добрая гістарычная памяць, духоўнае яднанне".
Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што дасягнуты высокі ўзровень узаемадзеяння дасць магчымасць ужо ў бліжэйшай перспектыве перайсці да практычнага ажыццяўлення прынцыпова новых напрамкаў супрацоўніцтва.