Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з днём нараджэння

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з днём нараджэння.

    "Упэўнены, што ўзаемнае імкненне да рэалізацыі патэнцыялу беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва будзе і ў далейшым садзейнічаць далейшаму нарошчванню палітычных і гандлёва-эканамічных кантактаў, пашырэнню гуманітарных сувязей, паглыбленню каардынацыі нашых дзеянняў у рамках рэгіянальных і міжнародных арганізацый", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Нашы нядаўнія перагаворы ў Кіеве яшчэ раз пераканаўча прадэманстравалі, што Беларусь і Украіна заўсёды могуць знайсці агульную мову, па-суседску шчыра і адкрыта абмеркаваць любыя пытанні ў пошуках узаемавыгадных варыянтаў іх вырашэння", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.