Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нацыянальным святам
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нацыянальным святам - Днём нейтралітэту.
"Вынікі нашай нядаўняй сустрэчы падкрэслілі высокі ўзровень узаемнага даверу і разумення паміж Беларуссю і Туркменістанам, што дае магчымасць нам рэзультатыўна пашыраць сферы эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь выказаў перакананасць, што рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей паслужыць далейшаму ўмацаванню стратэгічнага партнёрства па ўсіх напрамках узаемадзеяння.