Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з днём нараджэння

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з днём нараджэння.

    "У Рэспубліцы Беларусь высока цэняць Вашу асабістую ўвагу, што ўдзяляецца далейшай актывізацыі дыялогу і паглыбленню ўзаемавыгадных беларуска-туркменскіх адносін. Перакананы, што заснаванае на трывалым фундаменце даверу і ўзаемнай павагі супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана будзе і ў далейшым паслядоўна развівацца і ўмацоўвацца на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.