Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з 55-годдзем

    Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з 55-годдзем.

    "У Беларусі высока цэняць Ваш асабісты ўклад у развіццё плённага беларуска-туркменскага супрацоўніцтва. З задавальненнем адзначаю, што адносіны паміж нашымі дзяржавамі характарызуюцца інтэнсіўнасцю і эфектыўнасцю дыялогу на вышэйшым узроўні", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што стратэгічнае партнёрства паміж Беларуссю і Туркменістанам будзе і ў далейшым развівацца на трывалым фундаменце дружбы, даверу і ўзаемаразумення.

    "Жадаю Вам, паважаны Гурбангулы Мялікгулыевіч, моцнага здароўя, натхнення і поспеху ў Вашай нялёгкай рабоце. Міру, дабра і дабрабыту Вам і ўсёй Вашай сям’і", - пажадаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.