Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з 25-годдзем незалежнасці дзяржавы.

    "За мінулую чвэрць стагоддзя Туркменістан дабіўся значных вынікаў у эканамічным развіцці і ўмацаванні дабрабыту сваіх грамадзян. Мір і згода ў грамадстве, адказны знешнепалітычны курс забяспечваюць высокі міжнародны аўтарытэт краіне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсе гэтыя гады беларуска-туркменскія адносіны выбудоўваліся на аснове дружбы, узаемнай павагі і раўнапраўнага дыялогу.

    "Дасягнуты ўзровень стратэгічнага партнёрства - наш агульны здабытак. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам яго захаваць і прымножыць", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.