Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нацыянальным святам

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    У віншаванні гаворыцца, што Туркменістан за гады суверэнітэту дабіўся значных поспехаў у дзяржаўным будаўніцтве, развіцці эканомікі і сацыяльнай сферы, умацаванні міжнароднага аўтарытэту.

    "Мы высока цэнім існуючыя паміж Рэспублікай Беларусь і Туркменістанам адносіны стратэгічнага партнёрства і пацвярджаем сваю нацэленасць на рэалізацыю ўсіх дамоўленасцей", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.