Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туніскай Рэспублікі Мансіфа аль-Марзукі з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туніскай Рэспублікі Мансіфа аль-Марзукі і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што адносіны плённага двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Тунісам будуць і ў далейшым пашырацца ва ўсіх сферах.