Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Тагалезскай Рэспублікі Фора Эсазімна Гнасінгбэ з нацыянальным святам

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Тагалезскай Рэспублікі Фора Эсазімна Гнасінгбэ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дружалюбныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Тагалезскай Рэспублікай і ў далейшым будуць развівацца на карысць народаў дзвюх краін.