Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Тагалезскай Рэспублікі Фора Эсазімна Гнасінгбэ

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Тагалезскай Рэспублікі Фора Эсазімна Гнасінгбэ з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што двухбаковыя адносіны паміж краінамі будуць гарманічна развівацца на карысць народаў Беларусі і Тога.