Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з Днём Незалежнасці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмона з Днём Незалежнасці.
"Гістарычна існуючыя паміж нашымі народамі дружалюбныя сувязі з'яўляюцца трывалай асновай для далейшага раскрыцця значнага патэнцыялу беларуска-таджыкскіх адносін", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
"Перакананы, што плённае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан будзе і ў далейшым развівацца на аснове партнёрства, узаемнага даверу і канструктыўнага дыялогу", - гаворыцца ў віншаванні.