Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Славеніі Даніла Цюрка з Днём дзяржаўнасці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Славенія Даніла Цюрка з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.
"Упэўнены, што традыцыйна дружалюбныя адносіны і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі будуць і ў далейшым развівацца і ўмацоўвацца на карысць нашых народаў, а таксама ў інтарэсах бяспекі і стабільнасці ў Еўропе", - гаворыцца ў віншаванні.