Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Славеніі Борута Пахара з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Славенія Борута Пахара з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на далейшае ўмацаванне дружалюбных адносін паміж дзвюма славянскімі дзяржавамі і развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах на карысць народаў, а таксама ў інтарэсах бяспекі і стабільнасці ў Еўропе.