Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі Андрэя Кіску з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі Андрэя Кіску і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём утварэння Славацкай Рэспублікі.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае развіццё канструктыўнага беларуска-славацкага супрацоўніцтва ва ўсіх перспектыўных сферах будзе садзейнічаць паглыбленню партнёрства і ўзаемаразумення паміж дзвюма краінамі, а таксама спрыяць умацаванню стабільнасці і бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне.