Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сінгапура Тоні Тан Кенг Яма з Нацыянальным Днём
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Сінгапур Тоні Тан Кенг Яма і народ гэтай краіны з Нацыянальным Днём.
"Спрыяльныя палітычныя ўмовы ўзаемаадносін, дынамічнае развіццё эканомік Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Сінгапур з'яўляюцца трывалым фундаментам для пашырэння плённага двухбаковага партнёрства ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах", – гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумесныя намаганні будуць і ў далейшым садзейнічаць эфектыўнай рэалізацыі значнага патэнцыялу беларуска-сінгапурскага супрацоўніцтва.