Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Таміслава Нікаліча

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Сербія Таміслава Нікаліча і сербскі народ з нацыянальным святам – Днём дзяржаўнасці.

    "Паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія дасягнуты высокі ўзровень двухбаковага партнёрства і ўзаемаразумення, які заснаваны на трывалых духоўных і культурных сувязях нашых народаў", – гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ў гэтым годзе ў адносінах паміж дзвюма краінамі захаваецца станоўчая дынаміка дружалюбных адносін.