Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Перу Альянту Майсеса Умалу Таса

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Перу Альянту Майсеса Умалу Таса з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь імкнецца да развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і гатова да актыўнага дыялогу з Перу.