Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Малі з Днём незалежнасці

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Малі Ібрагіма Бубакара Кейту і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём незалежнасці.

    Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі будуць плённа развівацца, а двухбаковае супрацоўніцтва - паступова пашырацца ва ўсіх галінах.