Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе з нацыянальным святам

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе з нацыянальным святам - Днём Вызвалення.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што станоўчая дынаміка развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Карэі ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай сферах і рэалізацыя сумесных праектаў у галінах навукі, тэхналогій і інфарматызацыі будзе садзейнічаць раскрыццю патэнцыялу двухбаковага ўзаемадзеяння.