Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе з нацыянальным святам – Днём Вызвалення.
"Упэўнены, што паспяховае развіццё беларуска-карэйскага супрацоўніцтва ў сферы навукі, тэхналогій і інфарматызацыі, якое нашы краіны актывізавалі апошнім часам, будзе садзейнічаць раскрыццю ўзаемадапаўняльнага патэнцыялу двухбаковага партнёрства ва ўсіх галінах на карысць народаў Беларусі і Карэі", – адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.