Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Лі Мён Бака з 20-й гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін

    Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Лі Мён Бака з 20-й гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэя.

    Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў, што дынамічна пашыраецца беларуска-карэйскае ўзаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферах, актывізуюцца абмены ў сферы адукацыі і культуры. "Удзел Рэспублікі Беларусь у працэсах еўразійскай інтэграцыі стварае надзвычай прывабныя ўмовы для работы карэйскіх інвестараў", - лічыць Кіраўнік беларускай дзяржавы.