Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Інданезія Сусіла Бамбанга Юдаёна

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Інданезія Сусіла Бамбанга Юдаёна з 65-годдзем.

    "Нашы цёплыя дружалюбныя адносіны забяспечваюць надзейную аснову для ўмацавання ўзаемавыгаднага беларуска-інданезійскага партнёрства, - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы. - Спадзяюся, што супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Інданезія будзе і ў далейшым паспяхова развівацца на карысць народаў нашых краін".