Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з Днём Расіі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр
Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Расійскай
Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі.
"Сёння Беларусь і Расія разам рэалізуюць
маштабныя інтэграцыйныя праекты ў інтарэсах нашых народаў, актыўна ўвасабляюць у
жыццё планы эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і ў далейшым беларуска-расійскія адносіны будуць развівацца ў духу стратэгічнага партнёрства і ўзаемнай падтрымкі.