Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з Днём Расіі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі.

    "Упэўнены, што, абапіраючыся на трывалыя вузы добрасуседства і саюзніцкіх адносін, Беларусь і Расія будуць паглыбляць гандлёва-эканамічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва, выбудоўваючы шматпланавае інтэграцыйнае ўзаемадзеянне ў інтарэсах росту дабрабыту грамадзян дзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.