Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна

    Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

    У віншаванні гаворыцца: "Гэта свята ўвасабляе многавяковую дружбу беларусаў і расіян, духоўную роднасць, агульны гістарычны выбар шляху развіцця. Саюзныя адносіны з'яўляюцца асновай для нарошчвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, рэалізацыі жыццёва важных сумесных праектаў, забеспячэння працвітання дзвюх дзяржаў".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што даверны і канструктыўны дыялог паміж Беларуссю і Расіяй па ўсіх актуальных пытаннях парадку дня будзе садзейнічаць паскарэнню інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціне Мацвіенка, старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Сяргею Нарышкіну, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту, старшыні Цэнтральнага камітэта Кампартыі Расійскай Федэрацыі, кіраўніку фракцыі КПРФ у Дзяржаўнай думе Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Генадзю Зюганаву.