Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду
Прэзідэнт
Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду з
25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
"Упэўнены ў перспектыўнасці развіцця беларуска-польскіх кантактаў ва ўсіх сферах, пашырэнні прагматычнага і канструктыўнага супрацоўніцтва ў інтарэсах народаў Беларусі і Польшчы", - гаворыцца ў віншаванні.
"Агульнай гісторыяй нам наканавана побач жыць і вырашаць усе пытанні шляхам дыялогу на карысць міру, стабільнасці і бяспекі ў Еўропе", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Анджэю Дуду моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, міру і дабрабыту ўсяму польскаму народу.
У віншаванні Прэзідэнта Польшчы, якое паступіла ў адрас Кіраўніка беларускай дзяржавы, Анджэй Дуда выказаў надзею, што чарговая чвэрць стагоддзя адносін будзе перыядам плённага супрацоўніцтва паміж дзвюма незалежнымі дзяржавамі, заснаванага на ўзаемаразуменні і даверы, якое пасадзейнічае дабрабыту грамадзян, умацаванню бяспекі і міру ў Еўропе.