Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаба Зуму
Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста
павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаба Зуму і народ
гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Свабоды.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дынамічнае развіццё двухбаковых адносін, плённае эканамічнае супрацоўніцтва, пашырэнне ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах на прынцыпах дружбы і павагі адпавядаюць інтарэсам дзвюх дзяржаў і будуць садзейнічаць далейшаму ўмацаванню двухбаковага партнёрства.