Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Партугаліі Анібала Каваку Сілву з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Партугальскай Рэспублікі Анібала Каваку Сілву з нацыянальным святам - Днём Партугаліі.

    "Шчыра спадзяюся на развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Партугальскай Рэспублікай на прынцыпах дружбы і ўзаемапавагі, якія адпавядаюць інтарэсам народаў нашых краін, садзейнічаюць міру і стабільнасці на еўрапейскім кантыненце", - гаворыцца ў віншаванні.