Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта ПАР Джэйкаба Зуму з 20-й гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаба Зуму з 20-й гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і ПАР.

    "Традыцыйна дружалюбныя сувязі нашых краін, паступальнае пашырэнне палітычнага і эканамічнага ўзаемадзеяння з'яўляюцца надзейным фундаментам для рэалізацыі праектаў у сферы гандлю і сельскай гаспадаркі, - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы. - Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы выкарыстаем гэты значны патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва для паляпшэння дабрабыту народаў дзвюх дзяржаў".