Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Пакістана Асіфа Алі Зардары з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Асіфа Алі Зардары з нацыянальным святам гэтай краіны – Днём Пакістана.
"Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы выведзем беларуска-пакістанскае супрацоўніцтва на ўзровень, які адпавядае патэнцыялам абедзвюх дзяржаў, і зробім усё магчымае для забеспячэння мірнай і спакойнай будучыні нашых народаў", – гаворыцца ў віншаванні.