Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Нігерыі Гудлака Джонатана з Днём Незалежнасці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя Гудлака Джонатана і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.
Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць у далейшым дынамічным развіцці двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Нігерыяй.