Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Непала Рама Барана Ядава

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Непал Рама Барана Ядава і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь імкнецца да развіцця канструктыўнага супрацоўніцтва з Непалам ва ўсіх галінах на прынцыпах узаемнай павагі і даверу.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы ўпэўнены ў існаванні значнага патэнцыялу ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі, які стане моцнай падставай для актывізацыі двухбаковага дыялогу на вышэйшым узроўні.