Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Барыса Патона

     

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Барыса Патона з 95-годдзем.

     

    "Мы ведаем і высока цэнім Вас як аднаго з вялікіх вучоных сучаснасці. З Вашым імем звязаны выдатныя дасягненні ў галіне металургіі і зваркі, якія атрымалі сусветнае прызнанне, - гаворыцца ў віншаванні. - Усё Ваша жыццё для многіх пакаленняў з'яўляецца яскравым прыкладам адданасці сваёй справе і няспыннага даследчага пошуку".

     

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і ў далейшым веды, багаты вопыт і вялікі аўтарытэт Барыса Патона будуць садзейнічаць навукова-тэхнічнаму прагрэсу і ўмацаванню супрацоўніцтва вучоных дзвюх краін.