Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Барыса Патона
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Украіны доктара тэхнічных навук, прафесара, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Украіны і Расійскай акадэміі навук Барыса Патона з 50-годдзем дзейнасці на пасадзе прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.
"Мы ведаем і высока цэнім вас як грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, актыўнага прыхільніка развіцця беларуска-ўкраінскіх адносін. З'яўляючыся нязменным кіраўніком Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук, вы ўнеслі важкі ўклад у папулярызацыю дасягненняў вучоных нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што і ў далейшым Барыс Патон будзе садзейнічаць умацаванню сувязей паміж брацкімі народамі.