Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны Сяргея Бубку з 50-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны Сяргея Бубку з 50-годдзем.

    "Для ўсіх нас Вы застаяцеся легендай сусветнага спорту, заслужыўшы сваімі непераўзыдзенымі дасягненнямі глыбокую павагу і папулярнасць сярод паклоннікаў Вашага спартыўнага таленту, – адзначыў Кіраўнік дзяржавы. – Вашы шматгадовы вопыт, прызнаны аўтарытэт і адданасць алімпійскім каштоўнасцям і ідэалам служаць дастойным прыкладам для цяперашняга пакалення атлетаў у розных краінах".