Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Намібіі Хіфікепунье Пахамбу з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Намібія Хіфікепунье Пахамбу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у наяўнасці значнага патэнцыялу для развіцця ўзаемавыгадных двухбаковых адносін і пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі супрацоўніцтва з Намібіяй ва ўсіх сферах.