Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта М'янмы Тэйн Сейна з Днём Незалежнасці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М'янма Тэйн Сейна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць у наяўнасці перспектыў для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.