Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі фехтавання Алішэра Усманава
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага
камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі
фехтавання Алішэра Усманава са 100-гадовым юбілеем з дня заснавання
гэтай федэрацыі.
"Гэты класічны від спорту, які быў уключаны ў праграму ўсіх Алімпійскіх гульняў сучаснасці, вызначае мужнасць і высакароднасць, – гаворыцца ў віншаванні. – Заслужанага прызнання сярод самых лепшых фехтавальшчыкаў свету ўдастоены і беларускія майстры клінка Алена Бялова, Таццяна Самусенка, Віктар Сідзяк, Аляксандр Раманькоў і многія іншыя, хто праславіў Беларусь сваімі дасягненнямі".
"Няхай цяперашні юбілей стане значнай вяхой ва ўмацаванні аўтарытэту фехтавання ў алімпійскім руху і прымнажэнні на гэтай ніве яго слаўных спартыўных традыцый", – пажадаў Аляксандр Лукашэнка.