Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мексікі Энрыке Пенья Ньета з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Мексіканскіх Злучаных Штатаў Энрыке Пенья Ньета і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў паступальным пашырэнні сувязей з Мексікай, развіцці ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, больш поўнай рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы.