Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мазамбіка Арманду Эміліу Гебузу з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мазамбіка Арманду Эміліу Гебузу і народ
гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
"У Беларусі з задавальненнем адзначаюць паступальнае развіццё ўзаемавыгадных сувязей паміж нашымі дзяржавамі. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам дасягнуць якасна новага ўзроўню двухбаковых адносін, які будзе адпавядаць патэнцыялу дзвюх краін", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.