Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Цахіягійна Элбэгдоржа з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Цахіягійна Элбэгдоржа з Нацыянальным святам Манголіі.

    "Перакананы, што канструктыўнае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Манголіяй, заснаванае на ўзаемнай павазе і даверы, будзе і ў далейшым умацоўвацца на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.