Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Малдовы Мікалая Цімофці з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Мікалая Цімофці з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пашырэнне палітычнага дыялогу і развіццё ўзаемавыгаднага беларуска-малдаўскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва будуць садзейнічаць умацаванню традыцыйна дружалюбных адносін паміж народамі дзвюх краін.