Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Малдовы Мікалая Цімофці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Мікалая Цімофці і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка перакананы, што далейшае развіццё беларуска-малдаўскіх палітычных, гандлёва-эканамічных, культурных і іншых сувязей адпавядае інтарэсам дзвюх краін і будзе садзейнічаць умацаванню традыцыйна дружалюбных адносін паміж народамі.