Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ліванскай Рэспублікі Мішэля Сулеймана з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ліванскай Рэспублікі Мішэля Сулеймана і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што і ў далейшым сумесныя намаганні будуць садзейнічаць больш поўнаму выкарыстанню патэнцыялу двухбаковага ўзаемадзеяння ў розных сферах.